Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.

 Сустрэча з Анатолем Леанідавічам Вераб’ём

Сустрэча з Анатолем Леанідавічам Вераб’ём

  17 чэрвеня 2016 года ў Юрыдычным каледжы адбылася сустрэча навучэнцаў 1 курса з літаратуразнаўцам Анатолем Леанідавічам Вераб’ём. Ён вядомы як адзін з самых адданых даследчыкаў творчасці Уладзіміра Караткевіча і як кіраўнік выдання Збору твораў Пісьменніка ў дваццаці пяці тамах, дванаццаць з якіх ужо пабачылі свет. Шаноўны госць захоплена распавёў пра неардынарнасць і шматграннасць асобы Уладзіміра Сямёнавіча, як паэта, празаіка, драматурга, нарысіста і перакладчыка, пра творчую гісторыю яго асобных раманаў і аповесцяў. Гаворка выклікала асаблівую зацікаўленасць навучэнцаў, якія акурат гэтымі чэрвеньскімі днямі па праграме знаёмяцца з шэдэўрамі майстра мастацкага слова — аповесцю «Дзікае паляванне караля Стаха» і раманам «Каласы пад сярпом тваім». Анатолю Леанідавічу было зададзена шмат пытанняў, на якія ён даў кампетэнтныя адказы. У арганізацыі сустрэчы чынны ўдзел брала супрацоўніца бібліятэкі каледжа Семеняга Юлія Генадзьеўна, намаганнямі якой быў аформлены стэнд з выданнямі Пісьменніка. Відавочная карысць ад сустрэчы не толькі ў яе інфарматыўнасці, але і ў справе патрыятычнага выхавання навучэнцаў, якія павінны стаць не толькі прафесійнымі юрыстамі, але і неабыякавымі грамадзянамі Беларусі, якія непавярхоўна ведаюць яе гісторыю і культуру.

 

28 марта 2024 года 

в 11.00 в ауд. 409

состоится день открытых дверей

 

 

Дата обновления: 27.03.2024


Курс 1-9     (PDF) (EXCEL)


  Курс 2-9     (PDF) (EXCEL) 


  Курс 2-11    (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-9      (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-11    (PDF) (EXCEL)


 

КОНТАКТЫ

Юридический колледж БГУ,

ул. Комсомольская, 21

г. Минск, Беларусь, 220030

Тел/факс: +375 (17) 397 12 82

Email: college@bsu.by

 

Разработано совместно с jtemplate шаблоны Joomla

Национальный центр правовой информации

 

Яндекс.Метрика