Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.

 «От реализма к импрессионизму…»

«От реализма к импрессионизму…»

     Навучэнцы курса 1.9, члены гуртка «Спадчына» наведалі У Дзяржаўным мастацкім музеі выставу «От реализма к импрессионизму…» (рускі жывапіс другой паловы XIX – пачатку ХХ стагоддзя) са збору Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (Масква). На выставе прадстаўлена каля 60 жывапісных палотнаў вядомых майстроў, сярод якіх Васіль Верашчагін, Ісаак Левітан, Васіль Паленаў, Іван Шышкін, Аляксей Саўрасаў, Уладзімір Макоўскі, Ілля Рэпін, Станіслаў Жукоўскі, Ігар Грабар, Канстанцін Каровін, Філіп Малявин і многія іншыя. Усе творы прадстаўлены ў Мінску ўпершыню.

     Нас уразіла эпічнае ўспрыманне прыроды ў карцінах І. І. Шышкіна («Летні дзень», «Дарога ў бярозавым лесе»), лірыка пейзажаў Саўрасава («Пейзаж з балотам і лясным востравам» і яго вучня І. І. Левітана («Бярозавы гай»).

    Адным з цікавых і неардынарных мастакоў рускай пейзажнай школы з’яўляецца А. І. Куінджы. Яго пейзажы, заснаваныя на рэалістычным ўспрыманні свету, адначасова ўтрымлівалі рысы рамантызму і былі пераўтвораны яркай творчай індывідуальнасцю мастака. Яго карціна «Бярозавы гай» стала для гледачоў наватарскім адкрыццем. І. Е. Рэпін назваў А. Куінджы «мастаком святла». Яго параўноўвалі з Клодам Манэ і называлі першым рускім импрессионистом,

Мастак К. А. Каровін ў сваіх палотнах здолеў захаваць свежасць уражанняў і перадаць адчуванне радасці жыцця, імкнуўся «зліцца з прыродай, растварыцца ў яе стыхіі».

     Наведаўшы выставу, мы атрымалі маральнае задавальненне, даведаліся шмат новага і цікавага. Нагадваем, што выставу будзе працаваць да 11 снежня 2015 года.

 

 

 

 

Дата обновления: 17.04.2024


Курс 1-9     (PDF) (EXCEL)


  Курс 2-9     (PDF) (EXCEL) 


  Курс 2-11    (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-9      (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-11    (PDF) (EXCEL)


 

КОНТАКТЫ

Юридический колледж БГУ,

ул. Комсомольская, 21

г. Минск, Беларусь, 220030

Тел/факс: +375 (17) 397 12 82

Email: college@bsu.by

 

Разработано совместно с jtemplate шаблоны Joomla

Национальный центр правовой информации

 

Яндекс.Метрика