21 лютага свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэдадні свята ў каледжы прайшоў ужо традыцыйны конкурс тэатралізаваных прадстаўленняў «Неўміручая класіка». Мерапрыемства мела на мэце падкрэсліць ролю беларускай мовы, літаратуры і культуры ў сучасным свеце.
Калектывы прадставілі свае інтэрпрэтацыі класічных твораў беларускай літаратуры. Журы ўлічвала адпаведнасць жанру, артыстызм, каманднае ўзаемадзеянне, арыгінальнасць сцэнарыя і мастацкую выразнасць выступаў.
Па выніках мерапрыемства намінацыя «Гран-пры» прысуджана камандзе 395 групы. Дыпломы І ступені атрымалі калектывы 295 і 595 груп, група 195 узнагароджана дыпломам ІІ ступені, а 495 група была адзначана дыпломам ІІІ ступені.
У намінацыі «Лепшая жаночая роля» перамагла Бароўская Соф’я, прыз за лепшую мужчынскую ролю атрымала Свібовіч Паліна, а за лепшае выкананне ролі другога плана была ўзнагароджана Палхоўская Надзея.

КОНТАКТЫ
Юридический колледж БГУ,
ул. Комсомольская, 21
г. Минск, Беларусь, 220030
Тел: +375 (17) 397 12 82
Email: college@bsu.by