5 студзеня ў каледжы адбылося святочнае мерапрыемства “Пад Каляднай зоркай”, прысвечанае Калядам і Раству Хрыстову. Удзельнікі гісторыка-патрыятычнага факультатыву «Спадчына» аднавілі ў сценах каледжа абрадавыя традыцыі калядавання-шчадравання на Беларусі і стварылі атмасферу сапраўднага народнага свята.
Калядоўшчыкі ў яркіх касцюмах прайшлі па аудыторыям і нават зазірнулі да адміністрацыі каледжа з невялікай праграмай: яны спявалі традыцыйныя песні, танчылі і, па звычаі, збіралі салодкія пачастункі.
Пасля адбыўся святочны канцэрт. Навучэнцы паказалі тэатралізаваную сцэнку, вадзілі карагоды і правялі для гледачоў цікавыя конкурсы. Калядоўшчыкі разам з Казой, Дзедам Марозам і Снягурачкай прынеслі нам шмат радасці і новых ведаў пра беларускія народныя святы і абрады. Сцэнарыстам, рэжысёрам і вядучай мерапрыемства была Дарья Леўчык.
У завяршэнне мерапрыемства адміністрацыя каледжа ўзнагародзіла ўсіх удзельнікаў салодкімі прызамі.
Матэрыял падрыхтавала вучаніца групы 494 Хвядчэня Сафія.

КОНТАКТЫ
Юридический колледж БГУ,
ул. Комсомольская, 21
г. Минск, Беларусь, 220030
Тел: +375 (17) 397 12 82
Email: college@bsu.by