Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.

 Праект “Люблю мой край - старонку гэту…”

Праект “Люблю мой край - старонку гэту…”

17 сненжня2025 года членамі гісторыка-патрыятычнага факультатыва “Спадчына”  быў праведзены праект “Люблю мой край – старонку гэту…”.

Навучэнцы падрыхтавалі цікавыя расказы, эсэ, прэзентацыі пра сваю малую Радзіму. Вельмі цікавым было паведамленне Андрэйчыкавай Анастасіі пра яе родны горад Гомель, дзе знаходзіцца знакаміты палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў. Нахай Паліна падрыхтавала прэзентацыю пра горад Валожын, з якой мы даведаліся пра былых уладальнікаў горада, гісторыю стварэння драўлянай царквы XIXстагоддзя, якая існуе да сенняшняго дня. Дырда Магдаліна рассказала, як былая вёсачка ператварылася ў сапраўдны прыгожы горад Лунінец. Пра Радзіму сусветна вядомага Марка Шагала паведаміла Пракапенка Валерыя, а Доева Паліна прэзентавала свой родны горад Смалявічы і яго знакамітых людзей, такіх як акадэмік Купрэвіч, які пачынаў сваю процоўную дзейнасць менавіта у Смалявічах. Трафімчык Анастасія рассказала, чаму для яе самае любімае месца яе малая Радзіма Паселак Дружны, што пад Мінскам.

Пасля расказаў навучэнцаў нам усім захацелася пабываць на іх Радзіме, каб пабачыць усё сваімі вачыма. Праект працягваецца. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да яго ў наступным семестры.

“Любіце сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна” (У. Караткевіч).

 

Матэрыял падрыхтавала “Спадчына” Доўнар Т.І.

 
 

 

Дата обновления: 24.06.2026


Курс 1-9     (PDF) (EXCEL)


  Курс 2-9     (PDF) (EXCEL) 


  Курс 2-11    (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-9      (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-11    (PDF) (EXCEL)


 

КОНТАКТЫ

Юридический колледж БГУ,

ул. Комсомольская, 21

г. Минск, Беларусь, 220030

Тел: +375 (17) 397 12 82

Email: college@bsu.by

 

Разработано совместно с jtemplate шаблоны Joomla

 
 

Яндекс.Метрика