Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.

 Канферэнцыя «Вайна ў лёсе маёй сям’і і маёй краіны»

Канферэнцыя «Вайна ў лёсе маёй сям’і і маёй краіны»

17 красавіка ў рамках тыдня гісторыі члены гісторыка-патрыятычнага факультатыва «Спадчына» правялі  канферэнцыю «Вайна ў лёсе маёй сям’і і маёй краіны», якая была прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навучэнцы паведамілі цікавыя гісторыі пра ўдзел сваіх родных і блізкіх у Вялікай Айчыннай вайне. Многія з іх былі франтавікамі, іншыя ўдзельнічалі ў падпольных арганізацыях, змагаліся з фашыстамі ў партызанскіх атрадах. Надзвычай цяжкі лёс выпаў тым сваякам нашых навучэнцаў, якім давялося пазнаць працу гастарбайтараў, працаваць у нямецкіх гаспадароў, пабываць у нямецкім палоне.

Вельмі ўразілі нас выступленні Шчурэвіч Ксеніі, Ліпніцкай Дар’і і Усовіч Ганны. Удзельнікі канферэнцыі дэманстравалі фотаздымкі, ўзнагароды (ордэны і медалі), паштоўкі і іншыя каштоўныя рэчы, якія засталіся на памяць аб сваяках -  удзельніках Вялікай Айчыннай вайны.

Выступленні навучэнцаў паказалі, што ў многіх беларускіх семьях захоўваюць і шануюць памяць аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, якія ратавалі нашу зямлю ад захопнікаў і дзякуючы якім мы сёння жывем у мірнай краіне.

 

Матэрыял падрыхтавала кіраўнік гісторыка-патрыятычнага факультатыва «Спадчына» Доўнар Т.І.

 

 

 

 

 
 

 

Дата обновления: 09.10.2024


Курс 1-9     (PDF) (EXCEL)


  Курс 2-9     (PDF) (EXCEL) 


  Курс 2-11    (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-9      (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-11    (PDF) (EXCEL)


 

КОНТАКТЫ

Юридический колледж БГУ,

ул. Комсомольская, 21

г. Минск, Беларусь, 220030

Тел: +375 (17) 397 12 82

Email: college@bsu.by

 

Разработано совместно с jtemplate шаблоны Joomla

Национальный центр правовой информации

 

Яндекс.Метрика