Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.

 Экскурсія ў музей Янкі Купалы.

Экскурсія ў музей Янкі Купалы.

15 красавіка навучэнцы группы 193 наведалі адзін са старэйшых музеяў Беларусі - музей Я. Купалы. Мы даведаліся, што ён быў заснаваны ў 1944 годзе і з тых часоў збірае, захоўвае, даследуе спадчыну народнага паэта БССР Янкі Купалы. Экспазіцыя знаёміць з жыццём і творчасцю паэта, яго ўкладам у гістарычнае і культурнае развіццё краіны. У музеі захоўваецца 51823 экспанатаў. Найбольш каштоўныя – аўтографы, прыжыццёвыя выданні і партрэты Я. Купалы, асабістыя рэчы паэта і яго сям’і. Стваральнікам і першым дырэктарам музея  была заслужаная дзеяцельніца культуры БССР Уладзіслава Луцэвіч. Зараз музей Янкі Купалы мае 4 філіялы: «Вязынка», «Ляўкі», «Акопы», «Яхімошчына» і ўваходзіць у Еўрапейскі каталог музеяў.

 

 

Матэрыял падрыхтавала кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Т.І. Доўнар

 

 
 

 

Дата обновления: 09.10.2024


Курс 1-9     (PDF) (EXCEL)


  Курс 2-9     (PDF) (EXCEL) 


  Курс 2-11    (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-9      (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-11    (PDF) (EXCEL)


 

КОНТАКТЫ

Юридический колледж БГУ,

ул. Комсомольская, 21

г. Минск, Беларусь, 220030

Тел: +375 (17) 397 12 82

Email: college@bsu.by

 

Разработано совместно с jtemplate шаблоны Joomla

Национальный центр правовой информации

 

Яндекс.Метрика