Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.

 Тыдзень роднай мовы

Тыдзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды з 19 па 23 лютага ў каледжы прайшоў шэраг святочных мерапрыемстваў, якія мелі на мэце выхаванне маральных каштоўнасцей, усведамленне важнасці беларускай мовы, літаратуры і культуры для функцыянавання ў сучасным свеце, а таксама актывізацыю ведаў па роднай мове і літаратуры.

19 лютага ў бібліятэцы была ўладкавана выстава паштовак “Беларусь – мая Радзіма”. Навучэнцы прадставілі паштоўкі ўласнага вырабу, прысвечаныя беларускай літаратуры, архітэктуры і культуры. Усе жадаючыя маглі азнаёміцца з экспазіцыяй на працягу тыдня.

20 лютага з мэтай пашырыць цікавасць моладзі да роднага слова адбыўся выступ “Міжнародны дзень роднай мовы”. Ініцыятарам мерапрыемства выступіў актыў БРСМ і прафсаюзнага бюро навучэнцаў. Праграма прадугледжвала прэзентацыю аб гісторыі міжнароднага свята, а таксама міні-віктарыну па тэме выступу для замацавання набытых ведаў.

21 лютага навучэнцы 1 курса прынялі ўдзел у інтэлектульнай гульні “Паклон табе, мой беларускі краю!”. Юныя знаўцы спаборнічалі ў веданні мовы, літаратуры і культуры Беларусі. Па выніках турніру дыпломам І ступені была ўзнагароджана каманда “Жэўжыкі”, прадстаўленая навучэнцамі 493 групы. Дыплом ІІ ступені быў прысуджаны калектыву “Зоркі” 293 групы, а дыплом ІІІ ступені атрымала каманда “Валошкі” з групы 193.

22 лютага адбыўся конкурс тэатралізаваных пастановак “Неўміручая класіка”. Калектывы прадставілі сваё прачытанне класічных твораў беларускай літаратуры. Канцэпцыяй мерапрыемтсва стаў адказ на пытанне: “Што было б, калі б падзеі твора разгортваліся ў 2024 годзе?”. Рашэннем журы Гран-пры было прысуджана 193 групе. Дыплом І ступені атрымаў калектыў 493 групы, дыпломам ІІ ступені была ўзнагароджана 293 група, а група 393 стала ўладальнікам дыплома ІІІ ступені. Персанальныя ўзнагароды атрымалі Кудыціна Лідзія, Кіршанкова Аліна (у намінацыі “Лепшая жаночая роля”) Кабятка Дзяніс (у намінацыі “Лепшая мужчынская роля”) і Рассоха Злата (у намінацыі “Лепшая роля другога плана”).

23 лютага былі падведзены вынікі тыдня.

 

 

Інфармацыю падрыхтавала выкладчык цыклавой камісіі вучэбных прадметаў сацыяльна-гуманітарнага профілю А.Д. Баравая

 

 
 

 

Дата обновления: 09.10.2024


Курс 1-9     (PDF) (EXCEL)


  Курс 2-9     (PDF) (EXCEL) 


  Курс 2-11    (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-9      (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-11    (PDF) (EXCEL)


 

КОНТАКТЫ

Юридический колледж БГУ,

ул. Комсомольская, 21

г. Минск, Беларусь, 220030

Тел: +375 (17) 397 12 82

Email: college@bsu.by

 

Разработано совместно с jtemplate шаблоны Joomla

Национальный центр правовой информации

 

Яндекс.Метрика