Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.

 Вандроўцы з ЮК БДУ

Вандроўцы з ЮК БДУ

Члены гісторыка-патрыятычнага факультатыва “Спадчына” здзейснілі  экскурсію па цэнтру горада Мінска. Пад час экскурсіі ўсіх вельмі ўразіў помнік мінскім падпольшчыкам, які ўсталяваны ў скверы на тым месцы, дзе гітлераўцы забівалі савецкіх патрыётаў ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Непадалёку стаіць легендарны танк Т-34, які па праву лічаць сімвалам вызвалення Мінска. Таксама падарожнікіпазнаёміліся з гісторыяй Цэнтральнай плошчы, Аляксандроўскага скверу; даведаліся пра ўстаноўлены ў гонар пуску першай лініі вадаправода ў Мінску помнік “Хлопчык, які абдымае лебедзя”. Экскурсаводы групы 193 и 293 падрыхтавалі і правялі экскурсію для групы 493.

Таксама навучэнцы наведалі Дом-музей Iз’езда РСДРП, які быў адчынены ў 1923 годзе. Экспазіцыя музея ўяўляе сабой гісторыю з’езда расійскай сацыял-дэмакратычнай партыі. У музеі адноўлены інтэр’ер мемарыяльнаго пакою, у якім адбываўся з’езд. У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак быў разбураны і адноўлены у 1948 годзе.

Па дарозе ў музей вандроўнік пазнаёміліся з гісторыяй ўсталявання манумента на плошчы Перамогі, подзвігам і памятнікам Марату Казею, пагутарылі з камандзірам роты ганаровай варты.

 

 

Матэрыял падрыхтавала кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаваннюТ.І.Доўнар

 

 
 

 

Дата обновления: 02.10.2024


Курс 1-9     (PDF) (EXCEL)


  Курс 2-9     (PDF) (EXCEL) 


  Курс 2-11    (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-9      (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-11    (PDF) (EXCEL)


 

КОНТАКТЫ

Юридический колледж БГУ,

ул. Комсомольская, 21

г. Минск, Беларусь, 220030

Тел: +375 (17) 397 12 82

Email: college@bsu.by

 

Разработано совместно с jtemplate шаблоны Joomla

Национальный центр правовой информации

 

Яндекс.Метрика