20 красавіка 2022 года члены гісторыка-патрыятычнага гуртка “Спадчына” правялі канферэнцыю “Вайна ў лёсе маёй сям’і і маёй краіны”, якая была прысвечана Дню Перамогі і 79-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Навучэнцы паведамілі цікавыя гісторыі пра ўдзел сваіх родных і блізкіх у Вялікай Айчыннай вайне. Многія з іх былі франтавікамі, іншыя ўдзельнічалі ў падпольных арганізацыях, змагаліся з фашыстамі ў партызанскіх атрадах. Надзвычай цяжкі лёс выпаў тым сваякам нашых навучэнцаў, якім давялося пазнаць працу астарбайтэраў, працаваць у нямецкіх гаспадароў. Сярод сваякоў удзельнікаў нашай канферэнцыі былі і тыя, якія ратавалі жыццё яўрэям і пазней атрымалі ганаровае званне “праведнік народаў свету”.
Вельмі ўразілі нас выступленні Голуб Сафіі, Круглай Юліі, Алексіевіч Кацярыны, Аўтахавай Кацярыны, Крывель Аліны, Кузьміной Кацярыны. Аляксандра Плышэўская паведаміла пра свайго дзеда Максімовіча І.І., удельніка вайны ў Аўганістане, які таксама мае дзяржаўныя ўзнагароды.
Удзельнікі канферэнцыі дэманстравалі фотаздымкі, ордэны і медалі, пісьма і паштоўкі і іншыя каштоўныя рэчы, якія засталіся на памяць аб сваяках - удзельніках Вялікай Айчыннай вайны.
Выступленні навучэнцаў паказалі, што у многіх беларускіх семьях захоўваюць памяць аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, якія ратавалі нашу зямлю ад захопнікаў і дзякуючы якім мы сёння жывём у мірнай краіне.
Матэрыял падрыхтавала кіраўнік гуртка “Спадчына” Доўнар Т.І.
Уважаемые коллеги!
31 мая 2023 года в 15.30 в ауд. 409
состоится заседание
Педагогического совета
КОНТАКТЫ
Юридический колледж БГУ,
ул. Комсомольская, 21
г. Минск, Беларусь, 220030
Тел/факс: +375 (17) 397 12 82
Email: college@bsu.by