14 красавіка 2023 года члены гісторыка-патрыятычнага гуртка “Спадчына” наведалі Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Экскурсія была арганізавана ў межах рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»пад эгідай Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У час цікавай экскурсіі вядучага навуковага супрацоўніка Віктара Жыбуля навучэнцы даведаліся, што з 1960 года тут быў архіў літаратуры і мастацтва БССР, а з 1993 г – архіў-музей. Агульная колькасць музейных прадметаў – 109 462. Большая частка экспанатаў ахопліваюць перыяд з 1812 года па сенняшні час, многія з іх прывезены з Літвы, Латвіі, Польшчы, Чэхіі, ЗША і іншых краін.
Большую частку фондаў архіва-музея складаюць асабістыярэчы дзеячаў культуры Беларусі. Найбольш раннія з іх прадстаўлены дакументамі М. Багдановіча, Ф. Багушэвіча, В. Дуніна-Марцінкевіча і інш.
12 красавіка 2023 года ў архіве-музеі была адкрыта выстава «Жыцця майго пожня», прымеркаваная да 115-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы і перакладчыцы Я. Бяганскай (1908-1992).
У архіве-музеі захоўваюцца ўнікальныя і асабліва каштоўныя дакументы і матэрыялы па гісторыі беларускай культуры. Гэта і запісная кніжка бацькі пісьменніка і мастака К. Каганца, «Беларускі архіў старажытных грамат» Г. Грыгаровіча, царкоўна-прыходскі летапіс Дукорскай Петрапаўлаўскай царквы, этнаграфічныя запісы А. Гурыновіча і іншыя.
Супрацоўнікі пазнаёмілі з фондамі музея-архіва, расказалі аб асаблівасцях захавання і выкарыстання дакументаў, арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці.
Матэрыял падрыхтавала кіраўнік гістрыка-патрыятычнага гуртка “Спадчына” Т.І. Доўнар
Уважаемые коллеги!
31 мая 2023 года в 15.30 в ауд. 409
состоится заседание
Педагогического совета
КОНТАКТЫ
Юридический колледж БГУ,
ул. Комсомольская, 21
г. Минск, Беларусь, 220030
Тел/факс: +375 (17) 397 12 82
Email: college@bsu.by