Членамі гісторыка-патрыятычнага гуртка «Спадчына»у пачатку красавіка быў праведзены праект «Люблю мой край – старонку гэту…».
Навучэнцы падрыхтавалі цікавыя расказы, эсэ, прэзентацыі пра сваю малую Радзіму. Вельмі цікавым было паведамленне Аўтахавай Лізаветы пра яе родны паселак «Чысць», які знаходзіцца ў 19 км ад г. Маладзечна.
Пра самае загадкавае месца краіны, вёску Гальшаны і легенду аб Гальшанскім замку нам расказала Праўко Юлія.
Руіны замкаў, касцёлы і манастыры, аўтэнтычная забудова, жудасныя легенды ад мясцовых і запар імёны з падручнікаў па гісторыі Беларусі. У Гальшанах знаходзіцца той самы «чорны замак Альшанскi»- магутнае радавое гняздо князёў Гальшанскіх, а пасля - Сапегаў.
У Віцебскай вобласці есць горад Глыбокае, аб якім нам расказала Юлія Круглая. У Глыбокім да дня беларускай пісьменнасці адкрылі алею славы знакамітых землякоў, дзе можна ўбачыць помнікі Язэпу Драздовічу, Вацлаву Ластоўскаму, Ігнату Буйніцкаму і інш. Кожны год у горадзе праходзіць міжнароднае свята «Вішневы фестываль» і выпускаюць вядомыя цукеркі «Журавіны ў цукру».
Пасля расказаў навучэнцаў, нам усім захацелася пабываць на іх малой Радзіме, каб пабачыць усе сваімі вачыма. Праект працягваецца далей і мы запрашаем усіх жадаючых далучыцца да яго.
«Любіце сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна» (У. Караткевіч).
Матэрыял падрыхтавала кіраўнік гісторыка-патрыятычкага гуртка «Спадчына»Доўнар Т.І.
Уважаемые коллеги!
31 мая 2023 года в 15.30 в ауд. 409
состоится заседание
Педагогического совета
КОНТАКТЫ
Юридический колледж БГУ,
ул. Комсомольская, 21
г. Минск, Беларусь, 220030
Тел/факс: +375 (17) 397 12 82
Email: college@bsu.by