Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.

 Экскурсія ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва

Экскурсія ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва

14 красавіка 2023 года члены гісторыка-патрыятычнага гуртка “Спадчына” наведалі Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Экскурсія была арганізавана ў межах рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»пад эгідай Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У час цікавай       экскурсіі вядучага навуковага супрацоўніка Віктара Жыбуля навучэнцы даведаліся, што з 1960 года тут быў архіў літаратуры і мастацтва БССР, а з 1993 г – архіў-музей. Агульная колькасць музейных прадметаў – 109 462. Большая частка экспанатаў ахопліваюць перыяд з 1812 года па сенняшні час, многія з іх прывезены з Літвы, Латвіі, Польшчы, Чэхіі, ЗША і іншых краін.

Большую частку фондаў архіва-музея складаюць асабістыярэчы дзеячаў культуры Беларусі. Найбольш раннія з іх  прадстаўлены дакументамі М. Багдановіча, Ф. Багушэвіча, В. Дуніна-Марцінкевіча і інш.

12 красавіка 2023 года ў архіве-музеі была адкрыта выстава «Жыцця майго пожня», прымеркаваная да 115-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы і перакладчыцы Я. Бяганскай (1908-1992).

У архіве-музеі захоўваюцца ўнікальныя і асабліва каштоўныя дакументы і матэрыялы па гісторыі беларускай культуры. Гэта і запісная кніжка бацькі пісьменніка і мастака К. Каганца, «Беларускі архіў старажытных грамат» Г. Грыгаровіча, царкоўна-прыходскі летапіс Дукорскай Петрапаўлаўскай царквы, этнаграфічныя запісы А. Гурыновіча і іншыя.

Супрацоўнікі пазнаёмілі з фондамі музея-архіва, расказалі аб асаблівасцях захавання і выкарыстання дакументаў, арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці.

 

 

Матэрыял падрыхтавала кіраўнік гістрыка-патрыятычнага гуртка “Спадчына”  Т.І. Доўнар 

 

 

 

 

Дата обновления: 17.04.2024


Курс 1-9     (PDF) (EXCEL)


  Курс 2-9     (PDF) (EXCEL) 


  Курс 2-11    (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-9      (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-11    (PDF) (EXCEL)


 

КОНТАКТЫ

Юридический колледж БГУ,

ул. Комсомольская, 21

г. Минск, Беларусь, 220030

Тел/факс: +375 (17) 397 12 82

Email: college@bsu.by

 

Разработано совместно с jtemplate шаблоны Joomla

Национальный центр правовой информации

 

Яндекс.Метрика