Экскурсія ў музей Янкі Купалы.

22 лютага 2023 года навучэнцы 1-га курса, члены гісторыка-патрыятычнага гуртка “Спадчына” наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы. Там іх чакала цікавая і змястоўная экскурсія аб жыцці і дзейнасці знакамітага паэта.

Музей Я. Купалы – гэта адзін са старэйшых музеяў Беларусі. Ён быў заснаваны 25.05.1944 года. Супрацоўнікі музея збіраюць, даследуюць і захоўваюць спадчыну Янкі Купалы. Экспазіцыі музея знаёмяць з цікавымі старонкамі жыцця і творчасці паэта, яго ўкладам у літаратурнае і культурнае развіццё краіны. У музеі захоўваецца 51823 экспанатаў. Найбольш каштоўныя з іх – гэта аўтографы, прыжыццёвыя выданні, асабістыя рэчы паэта і яго сям’і. Стваральнікам і першым дырэктарам музея  была заслужаны дзеяч культуры БССР Уладзіслава Луцэвіч. Зараз музей Янки Купалы мае 4 філіялы: «Вязынка», «Ляўкі», «Акопы», «Яхімошчына»  - і ўваходзіць у Еўрапейскі каталог музеяў.  

Навучэнцам пашанцавала прысутнічаць на адкрыцці сумеснай выставы “Ураджай друкаванага слова”, арганізаванай  Дзяржаўным літаратурным музеем і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Наведвальнікі павандравалі разам зЯнкам Купалай па старонках беларускага друку 1922 года.

 

 

Матэрыял падрыхтавала кіраўнк гуртка “Спадчына”  Т.І. Доўнар.

 

 
 
 
 
 
#МирСозидаемВместе

Уважаемые коллеги!

31 мая 2023 года в 15.30 в ауд. 409

состоится заседание

Педагогического совета

 

Дата обновления: 24.05.2023


Курс 1-9     (PDF) (EXCEL)


  Курс 2-9     (PDF) (EXCEL) 


  Курс 2-11    (PDF) (EXCEL

КОНТАКТЫ

Юридический колледж БГУ,

ул. Комсомольская, 21

г. Минск, Беларусь, 220030

Тел/факс: +375 (17) 397 12 82

Email: college@bsu.by

Разработано совместно с jtemplate шаблоны Joomla

Национальный центр правовой информации

 

Яндекс.Метрика