10 лістапада 2022 года у рамках працы гуртка “Спадчына” была праведзена гісторыка -літаратурная гасцёўня “Уладары Вялікага Княства Літоўскага”, прысвечаная году гістарычнай памяці.
“Уладары Вялікага княства”… Так называлі сябе магнаты сярэдневяковай беларускай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага. Багацце і палітычная ўлада дазвалялі ім пачуваць некаранаванымі ўладарамі гаспадарства, і справамі сваімі яны былі роўныя манархам.
Навучэнцы падрыхтавалі паведамленні пра самых яскравых асоб беларускай гісторыі перыяду ВКЛ, з удзелам якіх адбываліся ўсе важнейшыя падзеі таго часу. Яны героі нашага мінулага і здзяйсняльнікі вялікіх спраў. У пантэоне беларускай славы яны займаюць пачэснае месца.
Некаторыя выступленні навучэнцаў вяліся ад першай асобы. Таксама гурткоўцы падрыхтавалі сачыненні-разважанні на тэму “Ці было залатое стагоддзе ў гісторыі культуры ВКЛ”. У заключэнні была праведзена “Свая гульня” па вызначанай тэме.
Кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Т.І. Доўнар
Уважаемые коллеги!
31 мая 2023 года в 15.30 в ауд. 409
состоится заседание
Педагогического совета
КОНТАКТЫ
Юридический колледж БГУ,
ул. Комсомольская, 21
г. Минск, Беларусь, 220030
Тел/факс: +375 (17) 397 12 82
Email: college@bsu.by