8 лістапада 2022 года навучэнцы курса 1.9, члены гісторыка-патрыятычнага гуртка “Спадчына” здзейснілі экскурсію ў музей БДУ, пад час якой даведаліся шмат цікавага з гісторыі сваёй «Аlmamater».
Да 1921 года на тэрыторыі Беларусі вышэйшыя навучальныя ўстановы існавалі толькі на кароткіх адрэзках часу і па сутнасці не мелі нацыянальнага характару. Віленскі універсітэт (1803 – 1832) існаваў 29 гадоў і Горы-Горацкі земляробчы інстытут (1948-1963) – 15 гадоў. Станаўленне універсітэцкай адукацыі як сістэмы прыходзіцца на савецкі перыяд.
БДУ адчыніў свае дзверы 30 кастрычніка 1921 года. Першыя заняткі універсітэта праходзілі ў будынку гімназіі К. А. Фальковича і вучылішча. Э. М. Хайкіна. У гісторыю універсітэта будынак былой гімназіі Фальковича ўвайшоў як «Першы дом БДУ» (цяпер будынак гістарычнага факультэта). Тры факультэта расчынілі свае дзверы перад студэнтамі універсітэта: рабочы, грамадскіх навук і медыцынскі. Пазней былі адкрыты педагагічны факультэт, факультэт права і гаспадаркі (1925 год). Зараз вышэйшую адукацыю студэнты атрымліваюць на 17 факультэтах і адукацыйных інстытутах, якія ўваходзяць у структуру БДУ.
Першым рэктарам БДУ быў Уладзімір Іванавіч Пічэта. З 1993 года ў БДУ праводзіцца конкурс на суісканне прэміі імя У. Пічэты ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук. З 2017 года рэктарам БДУ стаў доктар педагагічных навук Андрэй Дмітрыявіч Кароль.
Сёння Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт з'яўляецца вядучым навуковым, адукацыйным, інавацыйным і культурным цэнтрам Рэспублікі Беларусь. Універсітэт выкарыстоўвае свой патэнцыял, заснаваны на найлепшым айчынным і міжнародным вопыце, для задавальнення інтэлектуальных, культурных і сацыяльных патрэбаў і інтарэсаў беларускага грамадства і дзяржавы, спрыяе ўстойліваму развіццю Беларусі.
У мінулым годзе БДУ адзначыў 100-гадовы юбілей.
Матэрыял падрыхтавала кіраўнік по ваенна-патрыятычнаму выхаванню Т.І. Доўнар.
Уважаемые коллеги!
31 мая 2023 года в 15.30 в ауд. 409
состоится заседание
Педагогического совета
КОНТАКТЫ
Юридический колледж БГУ,
ул. Комсомольская, 21
г. Минск, Беларусь, 220030
Тел/факс: +375 (17) 397 12 82
Email: college@bsu.by