20 верасня ў межах Тыдня беларускай мовы навучэнцы 1 курса прагледзелі відэафільмы пра знакамітых беларусаў, майстроў слова - Францыска Скарыну і Максіма Танка. Пасля прагляду адбылося эмацыйнае абмеркаванне ўбачанага, навучэнцы падзяліліся сваімі ўражаннямі.
А для дапытлівых і апантаных у чытальнай зале праходзяць дзве шыкоўныя выставы. Выстава "Сэрцам роднага слова краніся" складаецца з найноўшых дапаможнікаў і даведнікаў па беларускай мове і дазваляе ўбачыць актуальнасць і запатрабаванасць беларускай мовы ў сучасным жыцці краіны. Выстава ж "Майстры слова" дапаможа даведацца шмат цікавага, новага і нечаканага пра так, здавалася б, знаёмых з заняткаў па літаратуры пісьменнікаў - Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Янку Купалу, Васіля Быкава і іншых. Навучэнцы ўжо праяўляюць непадробную цікавасць да экспанатаў. З матэрыяламі можна будзе азнаёміцца на працягу тыдня.
Інфармацыю падрыхтавала старшыня цыклавой камісіі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Хадасевіч Г.М.
Уважаемые коллеги!
31 мая 2023 года в 15.30 в ауд. 409
состоится заседание
Педагогического совета
КОНТАКТЫ
Юридический колледж БГУ,
ул. Комсомольская, 21
г. Минск, Беларусь, 220030
Тел/факс: +375 (17) 397 12 82
Email: college@bsu.by