Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.

 Сустрэча з беларускім пісьменнікам, рэжысёрам тэатра і кіно Уладзімірам Арловым.

Сустрэча з беларускім пісьменнікам, рэжысёрам тэатра і кіно Уладзімірам Арловым.

21 красавіка 2022 года у рамках года гістарычнай памяці была праведзена сустрэча навучэнцаў курса 1.9. з беларускім пісьменнікам, публіцыстам, рэжысерам тэатра і кіно Уладзімірам Алясандравічам Арловым.

У юным узросце Валодзя ўдзельнічаў у здымках кінастужкі “Міколка-паравоз”, (кінарэжысер Леў Голуб). Гэта і вызначыла яго будучую прафесію. Ён атрымаў адпаведную адукацыю - закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.

За 40 гадоў працы на тэлебачанні ім былі створаны дзесяткі дакументальных і мастацкіх фільмаў, спектаклей, канцэртаў, якія сёння складаюць залаты фонд Белтэлерадыекампаніі. Адной з яго вядомых работ быў 33-х -серыйны мастацкі фільм “Проклятый уютный дом”. Гэта самы буйны ў гісторыі савецкага кіно серыял, зняты кінаспосабам, які быў неаднаразова паказаны па разным беларускім каналам. 

Уладзімір Арлоў - аўтар 10 кніг з серыі “100 знакамітых дзеячаў Беларусі”. Апошнім часам ён аўтар і вядучы тэлевізійнага праекта “Люблю і памятаю” на канале “Беларусь - 3”, дзе ён расказвае пра творчы шлях знакамітых дзеячаў Беларусі. Дзякуючы гэтаму праекту мы і нашы нашчадкі змогуць даведацца малазнаёмыя факты з біяграфіі нашых суайчыннікаў. У праекце больш за 50 сустрэч (У. Караткевіч, У. Солтан, Б. Луцэнка, К. Крапіва, Л. Голуб , Ю. Нікулін , В. Рубінчык, М. Яроменка, “Песняры” і інш.).

Навучэнцы з цікавасцю слухалі аповяд рэжысера аб яго жыццёвым і творчым шляху. На ўсе пастаўленныя пытанні былі атрыманы падрабязныя адказы. У падарунак бібліятэка каледжа атрымала кнігі пісьменніка.

 

 

 

Матэрыял падрыхтавала выкладчык Доўнар Т.І. 

 

28 марта 2024 года 

в 11.00 в ауд. 409

состоится день открытых дверей

 

 

Дата обновления: 27.03.2024


Курс 1-9     (PDF) (EXCEL)


  Курс 2-9     (PDF) (EXCEL) 


  Курс 2-11    (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-9      (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-11    (PDF) (EXCEL)


 

КОНТАКТЫ

Юридический колледж БГУ,

ул. Комсомольская, 21

г. Минск, Беларусь, 220030

Тел/факс: +375 (17) 397 12 82

Email: college@bsu.by

 

Разработано совместно с jtemplate шаблоны Joomla

Национальный центр правовой информации

 

Яндекс.Метрика