Канферэнцыя “Вайна ў лёсе маёй сям’і і маёй краіны”

У год гістарычнай памяці члены гісторыка-патрыятычнага гуртка “Спадчына” 18 красавіка 2022 года правялі  канферэнцыю “Вайна ў лёсе маёй сям’і і маёй краіны”, якая была прысвечана  Дню Перамогі і 78-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навучэнцы паведамілі цікавыя гісторыі пра ўдзел сваіх родных і блізкіх у Вялікай Айчыннай вайне. Многія з іх былі франтавікамі, іншыя ўдзельнічалі  ў падпольных арганізацыях, змагаліся з фашыстамі ў партызанскіх атрадах. Надзвычай цяжкі лёс выпаў  тым сваякам нашых навучэнцаў, якім давялося пазнаць працу астэрбайтараў, працаваць у нямецкіх гаспадароў і нават некаторым пабываць у нямецкім палоне.

Вельмі ўразілі нас выступленне Сяргеенка Данііла, Слушнік Анастасіі, Бойко Паліны, Савіцкай Кацярыны, Агвердзіевай Сабіны і інш. Навучэнцы Дайко Таццяна і Шкут Аліса падрыхтавалі відэа пра лёс сваіх родных.

Удзельнікі канферэнцыі дэманстравалі фотаздымкі, узнагароды (ордэны і медалі), пісьма, паштоўкі і іншыя каштоўныя рэчы, якія засталіся на памяць аб сваяках -  удзельніках Вялікай Айчыннай вайны.

Выступленні навучэнцаў паказалі, што ў многіх беларускіх семьях захоўваюць памяць аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, якія ратавалі нашу зямлю ад захопнікаў і дзякуючы якім мы сёння жывём у мірнай краіне.

 

 

Матэрыял падрыхтавала Доўнар Т.І.

 

Дни открытых дверей:

5 января 2023 года в 11.00 

30 марта 2023 года в 10.00
Адрес проведения:

ул. Комсомольская, д. 21 

Уважаемые коллеги!

30 ноября 2022 года в 15.30 в ауд. 409

состоится заседание Педсовета

 

Курс 1-9    (PDF) (EXCEL)


Курс 2-9    (PDF) (EXCEL)


Курс 2-11  (PDF) (EXCEL)


Курс 3-9    (PDF) (EXCEL)


Курс 3-11  (PDF) (EXCEL)


 

КОНТАКТЫ

Юридический колледж БГУ,

ул. Комсомольская, 21

г. Минск, Беларусь, 220030

Тел/факс: +375 (17) 397 12 82

Email: college@bsu.by

Разработано совместно с jtemplate шаблоны Joomla

Национальный центр правовой информации

 

Яндекс.Метрика