Экскурсія навучэнцаў у музей-архіў літаратуры і мастацтва

Пад знакам Года гістарычнай памяці 27 студзеня 2022 г. удзельнікі гуртка “Спадчына” наведалі  Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва.  

     Сустрэча пачалася з лекцыі дырэктара архіва-музея Г.В. Запартыкі “Гісторыя і дзейнасць Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва: дакументы і фонды”. Былі абмеркаваны тэмы “Архівы Беларусі на службе маладых даследчыкаў”, “Гісторыя старажытнага будынка па вул. Кірылы і Мяфодзія, дзе і размешчаны Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. У межах сустрэчы былі праведзены экскурсіі па выставах “Зіма мастацкая і паэтычная”, “З сусветам тады загаворыш!..” (да 95-годдзя літаратурнага згуртавання “Узвышша”). Навучэнцам былі прадэманстрыраваны арыгіналы архіўных дакументаў і музейныя экспанаты. Напрыканцы сустрэчы Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва перадаў у бібліятэку каледжа свае выданні апошніх гадоў: зборнік ваенных дзённікаў беларускіх пісьменнікаў “Мы жылі ў буднях барацьбы…”, нотнае выданне “Лірычная мелодыя: творы беларускіх кампазітараў ХІХ-ХХ стагоддзяў у перакладанні для камернага ансамбля”, музычны кампакт-дыск з фартэпіяннымі творамі беларускага кампазітара Льва Абеліёвіча, юбілейны буклет “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва – скарбніца нацыянальнай літаратуры і мастацтва” і інш.

 

 

 

Матэрыял падрыхтавала Доўнар Т.І.

 

 

Дни открытых дверей:

5 января 2023 года в 11.00 

30 марта 2023 года в 10.00
Адрес проведения:

ул. Комсомольская, д. 21 

Уважаемые коллеги!

30 ноября 2022 года в 15.30 в ауд. 409

состоится заседание Педсовета

 

Курс 1-9    (PDF) (EXCEL)


Курс 2-9    (PDF) (EXCEL)


Курс 2-11  (PDF) (EXCEL)


Курс 3-9    (PDF) (EXCEL)


Курс 3-11  (PDF) (EXCEL)


 

КОНТАКТЫ

Юридический колледж БГУ,

ул. Комсомольская, 21

г. Минск, Беларусь, 220030

Тел/факс: +375 (17) 397 12 82

Email: college@bsu.by

Разработано совместно с jtemplate шаблоны Joomla

Национальный центр правовой информации

 

Яндекс.Метрика