Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.

 «Век ведаў» да 100-годдзя БДУ

«Век ведаў» да 100-годдзя БДУ

11 лістапада  члены гуртка “Спадчына” правялі паседжанне, прысвечанае 100-годдзю БДУ. Навучэнцы даведаліся пра паходжанне слоў “студэнт”, “універсітэт”, “лекцыя” і інш. Студэнтаў у сярэдневечча называлі “шкалярамі”.  З цікавасцю праслухалі інфармацыю пра ўзнікненне першых еўрапейскіх універсітэтаў, якія былі юрыдычнымі. Нават  Балонскі ўніверсітэт (адчынены ў 1088 г.)  да XVIст. дзейнічаў як юрыдычная навуковая ўстанова, дзе вывучалі  ў асноўным рымскае і кананічнае права.

На тэрыторыі Беларусі да стварэння БДУ вышэйшыя навуковыя ўстановы існавалі толькі на кароткіх прамежутках часу і не мелі нацыянальнага характару. Віленскі ўніверсітэт існаваў 29 гадоў і Горы-Горацкі земляробчы інстытут - 15 гадоў.  Станаўленне ўніверсітэтскай адукацыі як сістэмы прыходзіцца на савецкі перыяд.

ВядучыяСяргеенка Данііл, Смалонская Дар’я, Пляўго Анастасія, Мішкевіч Мілана паведамілі пра гісторыю стварэння ўніверсітэта.  Кабяк Марыяпраспявала гімн студэнтаў. Вельмі цікавым было інтэрвью з выкладчыкамі нашага каледжа – выпускнікамі БДУ, якое падрыхтавалі навучэнцы Стальмашок Валерыя, Пляўго Анастасія, Авердзіева Сабіна. Выражаем падзяку выкладчыкам Врублеўскай Н.Г., Талстых В.П., Хадасевіч Г.М., Аджаевай І. М.,  Гарадніцкай Н.А.. Спадзяёмся, што і астатнія выпускнікі БДУ, якія працуюць у каледжы, падзеляцца з намі сваімі ўспамінамі.

 

 

Матэрыял падрыхтавала Т.І. Доўнар

 

28 марта 2024 года 

в 11.00 в ауд. 409

состоится день открытых дверей

 

 

Дата обновления: 27.03.2024


Курс 1-9     (PDF) (EXCEL)


  Курс 2-9     (PDF) (EXCEL) 


  Курс 2-11    (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-9      (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-11    (PDF) (EXCEL)


 

КОНТАКТЫ

Юридический колледж БГУ,

ул. Комсомольская, 21

г. Минск, Беларусь, 220030

Тел/факс: +375 (17) 397 12 82

Email: college@bsu.by

 

Разработано совместно с jtemplate шаблоны Joomla

Национальный центр правовой информации

 

Яндекс.Метрика