Міжнародны дзень роднай мовы

 Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day) адзначаецца 21 лютага. Гэта свята было  абвешчана 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА.

У Міжнародны дзень роднай мовы ўсе мовы свету  прызнаюцца роўнымі, таму што кожная з іх унікальная з’ява, кожная ўяўляе жывую спадчыну, да якой мы павінны сур’ёзна ставіцца і захоўваць. У  свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў, і палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

З нагоды свята ў бібліятэцы арганізаваны выставы “Роднай мовы пералівы” і “Час чытаць на роднай мове”, а таксама прайшла акцыя “Якое ваша любімае слова на беларускай мове?”,  прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. У акцыі маглі прыняць удзел усе жадаючыя. Патрэбна было толькі напісаць сваё любімае слова на беларускай мове.

Прыемна адзначыць, што сярод любімых беларускіх слоў нашых навучэнцаў сустракаюцца словы РАДЗІМА, СЯМ’Я, МАТУЛЯ, КАХАННЕ, СОНЕЙКА – гэта сведчыць пра сапраўдныя галоўныя каштоўнасці ў іх жыцці. 

 

 


Курс 1-9    (PDF) (EXCEL)


Курс 2-9    (PDF) (EXCEL)


  Курс 2-11   (PDF) (EXCEL)

КОНТАКТЫ

Юридический колледж БГУ,

ул. Комсомольская, 21

г. Минск, Беларусь, 220030

Тел/факс: +375 (17) 397 12 82

Email: college@bsu.by

Межвузовский портал креативного образования

Разработано совместно с jtemplate шаблоны Joomla

Национальный центр правовой информации

 

Яндекс.Метрика