Навучэнцы курса 1.9, члены гісторыка-патрыятычнага факультатыва “Спадчына” наведалі музей БДУ, пад час якой даведаліся шмат цікавага з гісторыі сваёй «almamater».
На тэрыторыі Беларусі аж да стварэння БДУ вышэйшыя навучальныя ўстановы існавалі толькі на кароткіх адрэзках часу і па сутнасці не мелі нацыянальнага характару. Віленскі універсітэт (1803 – 1832) існаваў 29 гадоў і Горы-Горацкі земляробчы інстытут (1948-1963) – 15 гадоў. Станаўленне ж універсітэцкай адукацыі як сістэмы прыходзіцца на савецкі перыяд.
БДУ адчыніў свае дзверы 30 кастрычніка 1921 года. Першыя заняткі універсітэта праходзілі ў будынку гімназіі К. А. Фальковича і вучылішча. Э. М. Хайкіна. У гісторыю універсітэта будынак былой гімназіі Фальковича ўвайшло як «Першы дом БДУ» (цяпер будынак гістарычнага факультэта). Тры факультэта расчынілі свае дзверы перад студэнтамі універсітэта: рабочы, грамадскіх навук і медыцынскі. Праз год у 1922 г. быў створаны педагагічны факультэт. У 1925 г. быў адкрыты факультэт права і гаспадаркі.
Першым рэктарам БДУ быў Уладзімір Іванавіч Пічэта. У памяць аб першым рэктары з 1993 г. у БДУ праводзіцца конкурс на суісканне прэміі імя Пічеты ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук.
Сення Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт – вядучы адукацыйны, навуковы і культурны цэнтр у Рэспубліцы Беларусь, дзе падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па 58 спецыяльнасцях першай ступені, па 48 у магістратуры, па 118 навуковым спецыяльнасцях у аспірантуры. У наступным годзе БДУ будзе адзначаць свой 100-гадовы юбілей.
Матэрыял падрыхтавала Доўнар Т.І.
КОНТАКТЫ
Юридический колледж БГУ,
ул. Комсомольская, 21
г. Минск, Беларусь, 220030
Тел/факс: +375 (17) 397 12 82
Email: college@bsu.by